“Мацярынская школа” — група кароткачасовага знаходжання дзяцей.

Як зрабіць ўваходжанне дзіцяці ў дзіцячы сад бязбольным?

Паступленне ў дзіцячы сад выклікае ў дзіцяці стрэс. Як зрабіць ўваходжанне дзіцяці ў дзіцячы сад бязбольным? Як дапамагчы бацькам справіцца са сваім эмацыйным станам пры расстанні са сваім дзіцем? Гэтую задачу мы вырашаем у дзіцячым садзе праз новую форму работу з бацькамі —  “мацярынскую школу” для дзяцей ад 1,5 да 3-х гадоў, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі.

“МАЦЯРЫНСКАЯ ШКОЛА

— група кароткачасовага знаходжання дзяцей.

Гэта новая форма работы з бацькамі і дзецьмі ад 1,5 да 3-х гадоў, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі.

Заняткі праводзяцца з групай дзяцей (да 12 дзяцей), адзін ці два разы на тыдзень.

На занятках з дзецьмі працуюць выхавальнік дашкольнай адукацыі, музычны кіраўнік, кіраўнік фізічнага выхавання,  педагог-псіхолаг.

Па ходзе дзейнасці даюцца ўказанні не толькі дзецям, але і тлумачэнні для бацькоў. Выслухаўшы заданне, бацькі, пры неабходнасці, яшчэ раз тлумачаць яго свайму дзіцяці, кантралююць, дапамагаюць і заахвочваюць малых.

Комплексны падыход пабудовы гульняў-заняткаў спрыяе таму, што пры кожным наведванні групы адбываецца пазнавальнае, фізічнае, музычна-эстэтычнае развіццё дзяцей, развіваецца і ўзбагачаецца сэнсарны вопыт, ідзе работа па развіцці ў дзяцей дробнай і буйной маторыкі. У выніку работы групы кароткачасовага знаходжання дзяцей у педагогаў устанаўліваюцца партнёрскія адносіны з сем’ямі выхаванцаў, ствараецца атмасфера ўзаемаразумення, эмацыйнай узаемападтрымкі, супольнасці інтарэсаў педагогаў, бацькоў і дзяцей. У бацькоў — пашыраюцца тэарэтычныя і практычныя веды ў пытаннях выхавання дзяцей, актывізуюцца і ўзбагачаюцца выхаваўчыя ўменні, узнікае ўпэўненасць ва ўласных педагагічных магчымасцях. У дзяцей — развіваецца пачуццё абароненасці, даверу да педагогаў, што дапамагае ім лёгка адаптавацца ва ўмовах дзіцячага калектыву. 

Арганізацыя такой формы работы з дзецьмі, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі, запатрабаваная і мае права на існаванне. Ні сям’я, ні дзіцячы сад не могуць замяніць адзін іншага. Толькі разам можна дасягнуць жаданага для нашых дзяцей, дапамагчы ім раскрыць і рэалізаваць свае магчымасці, стварыць спрыяльныя ўмовы для паўнавартаснага развіцця і самаразвіцця кожнага малога.

Мы чакаем вас у нашай “мацярынскай школе”.

Больш падрабязную інфармацыю аб дзейнасці ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Азярыцкаслабадскі дзіцячы сад Смалявіцкага раёна» групы кароткачасовага знаходжання «Мацярынская школа» шукайце на сайце ў раздзеле «АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЦЭС» (Розныя формы арганізацыі дашкольнай адукацыі).

— Detsad

No comments yet.

Leave a reply

Reset all fields