ПЕДАГАГІЧНЫ ПРАЕКТ

“Цэнтр гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі – дзейсны сродак далучэння дзяцей да нацыянальнай культуры”

(Кіраўнік: Навіцкая Святлана Канстанцінаўна, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці)

Прапануем вашай увазе педагагічны праект “Цэнтр гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі – як дзейсны сродак далучэння дзяцей да нацыянальнай культуры”, які рэалізуецца на працягу апошніх год у Дзяржаўнай установе адукацыі “Азярыцкаслабадскі дзіцячы сад Смалявіцкага раёна”.

Фарміраванне у дзяцей уяўленняў аб гісторыі і культуры беларусі мы пачынаем ужо з дашкольнага ўзросту. Працэс гэты складаны, доўгачасовы, ен патрабуе стварэння вызначаных умоў:
— арганізацыі прадметна-прасторавага асяроддзя;
— наяўнасць педагогаў-носьбітаў нацыянальнай мовы і культуры;
— якасная арганізацыя адукацыйнага працэса;
— уключэнне бацькоў у адукацыйны працэс;
— цеснае ўзаемадзеянне ўстановы дашкольнай адукацыі з сацыяльнымі ўстановамі.

Цэнтр – гэта месца ў якім магчыма было арганізаваць работу з педагогамі, дзецьмі і бацькамі адначасова.

РАЗДЗЕЛЫ “ЦЭНТРА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ БЕЛАРУСІ”

“Цэнтр гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі” падзяляецца на 2 раздзелы:
1. Экспазіцыя “Беларуская хатка” .
2. Інфармацыйна-метадычны раздзел.

ЭКСПАЗІЦЫЯ “БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА”

Мэта: стварыць умовы для “пагружэння” дзяцей дашкольнага ўзросту ў атмасферу сялянскага побыту.

Экспазіцыя “Беларуская хатка” складаецца з некалькіх частак:
• “Бабін куток”. Печ.
• “Спальны куток”. Ложак. Калыска.
• “Чырвоны куток”. Покуць.

У ёй размешчаны рэчы побыту беларускага народа: посуд (гляк, збан, драўляная лыжка, чыгун, таўкачык і г.д.), прылады працы (качалка, прас, кош, вілы, прасніца і г.д.), адзенне і абутак і шмат іншага.

Кожная рэч мае “пашпарт”, у якім адлюстроўваецца яе назва, яе ўладальнік, месца паходжання, даецца апісанне знешняга выгляду і яго прызначэнне. Ёсць магчымасць параўнаць сучасныя прадметы з тымі, якімі карысталіся нашы продкі ў старажытнасці.

У хатцы “жывуць” казачныя персанажы, якія заўсёды чакаюць гасцей. Беларускамоўная лялька Паўлінка раскажа вам, як жылі людзі ў старажытнасці; хлопчык Несцерка пагуляе з вамі ў народныя гульні; Дзед-Барадзед раскажа вам цікавую чароўную казку; а лялькам з паперы Ясю і Яніне вы дапаможаце стварыць святочныя касцюмы.

Дзеці дашкольнага ўзросту могуць паспрабаваць сябе ў якасці экскурсаводаў.
Дзейнасць:
— арганізацыя заняткаў і розных відаў дзіцячай дзейнасці (экскурсіі, гутаркі, гульні і іншае);
— арганізацыя святаў і забаў і іншае.

МЕТАДЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ

Метадычны раздзел таксама падзелены на некалькі падраздзелаў:
• Наглядна-інфармацыйны (для дзяцей і іх бацькоў).
• Інфармацыйна-метадычны (для педагогаў).

НАГЛЯДНА-ІНФАРМАЦЫЙНЫ (для дзяцей і іх бацькоў).

Мэта: стварыць умовы для актыўнай і прадуктыўнай дзейнасці дзяцей; прыцягнуць бацькоў да адукацыйнага працэсу; арганізаваць узаемадзеянне з сцыяльнымі ўстановамі.
Дзейнасць:
— арганізацыя тэматычных выстаў (напрыклад, “Дзеці і вайна”);
— арганізацыя выстаў дзіцячай творчасці (сумесна з бацькамі);
— стэндавая дзейнасць (стэнд “Буслянка”);
— сустрэчы з цікавымі людзьмі (ветэраны ВАВ, ветэраны працы);
— мерапрыемствы з удзелам сацыяльных устаноў (ДУА “Азярыцкаслабадская сярэдняя школа”, УП “Азярыцкі-Агра”) і іншае.

ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНЫ (для педагогаў).

Мэта: стварыць умовы для павышэння прафесійнага ўзроўню педагогаў і якаснай арганізацыі адукацыйнага працэса.

У гэтым раздзеле размешчан наступны матэрыял: метадычная літаратура; наглядны матэрыял; аудые і відэатэка; метадычныя распрацоўкі; матэрыялы з вопыту работы ўстаноў дашкольнай адукацыі; матэрыял для арганізацыі ўзаемадзеяння з бацькамі і сацыяльнымі ўстановамі і іншае.

Матэрыял метадычнага раздзела сістэматызаваны па наступных тэмах:
• “Мая Радзіма – Беларусь” (дзяржаўная сімволіка, суседзі нашай краіны, сталіца Беларусі – Мінск. гарады і вобласці РБ, “малая радзіма” і інш.)
• “Культура Беларусі” (народная мова, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, архітэктура, жывапіс, графіка, скульптура, фальклор, беларуская народная цацка, народныя гульні, абрады, святы і інш.)
• “Гонар зямлі беларускай” (славутыя людзі зямлі беларускай – асветнікі, першадрукары, пісьменнікі, паэты, спартсмены, мастакі і інш.)
• “Старонкі гісторыі” (светлыя і цёмныя старонкі гісторыі нашай краіны – жыццё людзей у часы Вялікай айчынай вайны, сучаснае жыццё, помнікі гісторыі, гарады-героі, Чарнобыль – наша боль, поспехі і дасягненні беларускага народа, Беларусь спартыўная, прамысловасць, сельская гаспадарка і інш.)
• “Прырода Беларусі” (жывёльны і раслінны свет, рэкі і азёры, прыродныя помнікі, “Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь” і інш..

Розныя віды картатэк дазваляюць педагогам добра арыентавацца ў вялікай колькасці матэрыяла і садзейнічаюць эканоміі часу.
Дзейнасць:
— актыўныя формы работы з педагогамі;
— дзейнасць творчай групы па распрацоўцы канспектаў заняткаў і розных відаў дзейнасці, сцэнарыяў свят;
— стварэнне пашпартоў экспанатаў “беларускай хаткі”;
— распрацоўка дыдыктычных гульняў і іншае.